~~META: title = Біяграфія Віктара Казько &keywords = Віктар, Казько &abstract = Чытаць біяграфію Віктара Казько &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Казько ====== {{/images/kazko.jpg?94x140|Віктар Казько}} Віктар Апанасавіч Казько нарадзіўся нарадзіўся 23 красавіка 1940 года ў г. Калінкавічы Гомельскай вобласці. Празаік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1973 г. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1977 г., за кнігу «Добры дзень і бывай»), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1982, за аповесць «[[творы/віктар-казько/віктар-казько-суд-у-слабадзе|Суд у слабадзе]]»). Піша на беларускай і рускай мовах.\\ З сям'і рабочага. У гады Вялікай Айчыннай вайны ад выбуху бомбы загінула маці, замерзла маленькая сястрычка. Выхоўваўся Віктар Казько ў Вільчанскім і Хойніцкім дзіцячых дамах на Палессі. Пасля сканчэння ў 1956 г. васьмі класаў вучобу працягваў у Кемераўскім горным індустрыяльным тэхнікуме. Потым працаваў у шахце, у геолагаразведцы. З 1962 г. звязаў свой лёс з журналістыкай: быў загадчыкам аддзела прамысловасці таштагольскай* гарадской газеты «Красная Шория», літсупрацоўнікам абласной газеты «Комсомолец Кузбасса», карэспандэнтам абласнога радыё. У 1970 г. скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага. Праз год пераехаў у Мінск. З 1971 г. Віктар Казько літсупрацоўнік газет «Чырвоная змена», «Советская Белоруссия», у 1973-1976 гг. – часопіса «Нёман». З 1976 г. на творчай рабоце. У 1985-1988 гг. сакратар Саюза пісьменнікаў БССР. З 1988 зноў на творчай рабоце. У 1986 г. у складзе дэлегацыі Беларускай ССР удзельнічаў у рабоце ХL (40-й) сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Жыве ў Мінску. У 2009 г. за кнігу прозы «Бунт незапатрабаванага праху» Віктар Казько атрымаў прэмію «Гліняны Вялес». Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2009 г. і 2013 г.) і прэміі Ежы Гедройца 2015г. (за кнігу «Час збіраць косці»).\\ Віктар Казько адзін з вядучых беларускіх празаікаў сярэдняга пакалення. Друкавацца пачаў у газеце «Красная Шория». У беларускім друку выступае з 1971 г. Творчасць Віктара Казько мае ярка выражаную аўтабіяграфічную аснову. Ён адзін з першых у беларускай і савецкай прозе паказаў вайну праз прызму ўспрыняцця дзіцяці («Суд у Слабадзе»). Трагічныя падзеі вайны, якія захаваліся ў дзіцячай свядомасці, сталі сюжэтна-кампазіцыйным, сэнсавым, этычным цэнтрам аповесцей пісьменніка. Яны абумовілі розныя планы апавядання – ваеннае мінулае, жорсткія траўмы, якія былі нанесены дзіцячай душы, цяжкае станаўленне юнака, імкненне пераадолець. невыносны цяжар страшэнных успамінаў. Значную ўвагу Віктар Казько ўдзяляе экалагічным праблемам: выступае не толькі за чысціню прыроды, але і за чысціню чалавечых адносін, мар, ідэалаў. Гібель прыроды, варварскія адносіны да яе знішчаюць нешта чалавечае ў самім чалавеку («Цвіце на Палессі груша», «[[творы/віктар-казько/віктар-казько-неруш|Неруш]]»).\\ Своеасаблівым падагульненнем творчых пошукаў Віктара Казько 70–80-х стаў раман «[[творы/віктар-казько/віктар-казько-хроніка-дзетдомаўскага-сад|Хроніка дзетдомаўскага саду]]» (1987), у якім спалучаны найбольш значныя дасягненні пісьменніка ў распрацоўцы тэмы вайны і ўзаемадзеяння з прыродай. Напісаў аповесці «Суд у Слабадзе» (1978), «No pasaran» (1990), «[[творы/віктар-казько/віктар-казько-выратуй-і-памілуй-нас-чорн|Выратуй і памілуй нас, чорны бусел]]» (1993), «Прахожы» (1995), «[[творы/віктар-казько/віктар-казько-да-сустрэчы|Да сустрэчы]]» (1997). \\ Таштагол – раённы цэнтр Кемераўскай вобласці ў Расіі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/віктар-казько/віктар-казько-выратуй-і-памілуй-нас-чорн]] * [[творы/віктар-казько/віктар-казько-суд-у-слабадзе]] * [[творы/віктар-казько/віктар-казько-неруш]] * [[творы/віктар-казько/віктар-казько-да-сустрэчы]] * [[творы/віктар-казько/віктар-казько-хроніка-дзетдомаўскага-сад]]