~~META: title = Біяграфія Артура Вольскага &keywords = годзе, артур, вярхоўнага, граматай, вітальевіч, савета, вольскі, працаваў &abstract = Коратка аб жыцці і творчасці Артура Вольскага &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі ====== {{/images/artur-volski.jpg?132x207|Артур Вольскі}} Артур Вольскі (Артур Вітальевіч Зэйдэль-Вольскі) нарадзіўся 23 верасня 1924 года ў горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці. Маці яго была артысткай. Бацька, [[постаці/віталь-вольскі|Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі]] – пагранічнік, а потым вядомы беларускі драматург, празаік, вучоны, аўтар праслаўленай камедыі "[[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка|Несцерка]]", які паходзіў з інтэлігентнай пецярбургскай сям'і.\\ Вучыўся Артур Вітальевіч у 25-ай мінскай узорнай чыгуначнай беларускай школе імя Чарвякова. Пасля сёмага класа паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, але вайна перапыніла навучанне. Ён эвакуіраваўся ва Уральск, дзе працаваў мастаком у тэатры імя Я. Коласа.\\ У 1942 годзе быў прызваны з Уральска ў войска. Служыў на флоце на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць імперыялістычнай Японіі. Быў боцманам, мінёрам, ваенным журналістам. Пасля дэмабілізацыі ў 1952 годзе Артур Вітальевіч працаваў у рэдакцыі газеты "Чырвоная змена" загадчыкам аддзела культуры і быту, адказным сакратаром часопісаў "Бярозка" і "Вясёлка". Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1962). 3 1963 года – загадчык літаратурнай часткі, а потым дырэктар Беларускага тэатра юнага гледача. У 1978-1979 гг. – дырэктар Дома літаратара Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1981 па 1984 г. працаваў рэдактарам у выдавецтве "Юнацтва".\\ Першы літаратурны двор надрукаваў у 1936 годзе. У 1958 годзе выйшаў першы паэтычны зборнік Артура Вольскага "Водбліскі далёкіх маякоў" і кніжка вершаў для дзяцей "Дзедаў госць". Ён выступаў і як перакладчык твораў рускіх, літоўскіх, латышскіх і ўкраінскіх паэтаў.\\ Адзін з заснавальнікаў часопіса "Вясёлка" і стваральнік падручніка беларускай мовы "Беларусачка". Узнагароджаны ордэнамі "Знак пашаны", Айчыннай вайны 2-ой ступені, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Малдаўскай ССР. Памёр пісьменнік у 2002 годзе ў Мінску. ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/віталь-вольскі]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-вожык-дзівачок]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-коцік]] * [[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка]]