Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


аналіз-і-крытыка:мінулае-вучыць-нас-як-жыць-сёння-па-твор

Гэта старая версія дакумента!


Мінулае вучыць нас, як жыць сёння (па творах Яна Баршчэўскага)

Літаратурную дзейнасць Ян Баршчэўскі пачаў у Полацкай калегіі паэмамі «Пояс Венеры» і «Псіхея», вытрыманымі ў стылі польскага класіцызму. Твораў, напісаных на беларускай мове, захавалася мала. Гэта дыдактычныя вершы «Дзеванька» і «Гарэліца», а таксама паэма «Рабункі мужыкоў» («Размова хлопаў»), прысвечаная падзеям 1812 г. Гэтыя творы прадуманыя з боку кампазіцыі, ім не адмовіш у лірызме і пэўнай сатырычнай скіраванасці. Так, у вершы «Дзеванька» аўтар папракае маладую асобу за беспадстаўныя прэтэнзіі на панскасць, а ў вершы «Гарэліца» – п’яніцу за празмерную прыхільнасць да «зялёнага змія».
Пад уплывам пісьменнікаў-рамантыкаў Я. Баршчэўскі пачаў апрацоўваць беларускія паданні, легенды, казкі, песні, прыказкі і прымаўкі, у выніку чаго была напісана «кніга сэрцаў і характараў людскіх» «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». У гэтым чатырохтомным зборы апавяданняў, які параўноўваюць з цыклам «Тысяча і адна ноч», пісьменнік абгрунтаваў думку пра самабытнасць, веліч і духоўнае багацце беларускага народа.
Скразным вобразам, які аб’ядноўвае твор у адзінае мастацкае цэлае, з’яўляецца шляхціц Завальня. Ён гасцінна сустракае ўсіх падарожных, шчодра частуе іх, уважліва слухае жыццёвыя гісторыі і казкі. З такіх гісторый мы даведваемся пра багатага Карпа, рыбака Родзьку, пана Сівоху, сляпога Францішка, паляўнічага Сямёна і іншых герояў, якія аказваюцца ў самых розных і неверагодных жыццёвых сітуацыях, трапляюць пад уплыў чорных сіл, змагаюцца, перамагаюць, выратоўваюцца, гінуць… («Пра чарнакніжніка і пра цмока, што вылупіўся з яйка, знесенага пеўнем», «Вужыная карона», «Зухаватыя ўчынкі», «Вогненныя духі»).
Фантастычныя апавяданні Я. Баршчэўскага, адметныя і непаўторныя, звязаны з «духам і паэзіяй народа». Яны насычаны афарызмамі, трапнымі выслоўямі і параўнаннямі: «Хто вучыцца, той павінен пра ўсё ведаць»; «Помстаю не супакоіш пакуты»; «Чалавек без рэлігіі на ўсё гатовы»; «Якая карысць спрачацца з людзьмі, якія маюць абмежаваныя веды і пачуцці?»; «Перасаджваць дубы – найвялікшае няшчасце». У іх сцвярджаюцца вечныя ісціны чалавечага быцця: міласэрнасць, дабрыня, вернасць, уседаравальнасць, любоў да бліжняга і роднай зямлі. Праз сістэму выяўленчых сродкаў і на аснове багатых фальклорных матэрыялаў Я. Баршчэўскаму ўдалося стварыць сімвалічны і непаўторны вобраз Плачкі-Беларусі і яе пакутніцкага лёсу.

Падобныя старонкі

  • ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-назначэнне-фантастычнага-ў
  • ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-пра-ўваскрэсенне-душы-і-пе
  • ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-цэнтральная-праблема-шляхц
  • ян-баршчэўскі/шляхціц-завальня-або-беларусь-у-фантасты
  • ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-шляхціц-завальня-або-белар
аналіз-і-крытыка/мінулае-вучыць-нас-як-жыць-сёння-па-твор.1755861250.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:14 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki