~~META: title = Асоба і творчасць Адама Гурыновіча &keywords = адам, беларускай, браце, гурыновіча, дзякуй, словы, гурыновіч, крыстынопаля, апублікаваны, вершы &abstract = Паведамленне пра творчасць Адама Гурыновіч" &iftrue = nan ~~ ====== Асоба і творчасць Адама Гурыновіча ====== Беларуская ліра Адама Гурыновіча (1869-1894) абудзілася, відаць, пасля прачытання падпольнага выдання "[[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-прадмова-да-зборніка|Дудкі беларускай]]" Францішка Багушэвіча. Пра гэта ёсць яго ўласнае паэтычнае сведчанне: …Дзякуй табе, браце, і за тыя словы,\\ Што ўспомнілі звукі нашай роднай мовы.\\ Бяры, браце, дудку, наладзь і жалейку,\\ Няхай песнь смутнáя ідзе у калейку\\ І будзіць у сэрцах мысль аб лепшай долі,\\ Якой мы не зналі дагэтуль ніколі.\\ ("[[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-дзякуй-табе-браце-бурачок|Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею…]]") Адам Гурыновіч, родам з Крыстынопаля (Віленскі край), пражыў надта кароткае жыццё, але пакінуў па сабе значную літаратурную спадчыну, таксама створаную на беларускай, польскай і расійскай мовах. Пры гэтым вядома, што вялікая частка яго твораў пакуль што не знойдзеная (пры жыцці творцы ніводзін яго твор не быў апублікаваны). У [[творы/адам-гурыновіч/творчасць-адама-гурыновіча|творчасці Гурыновіча]] ёсць не толькі публіцыстычныя вершы, што працягваюць традыцыі [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/франц-савіч|Франца Савіча]] і Канстанціна Каліноўскага (напрыклад, "[[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-перш-душылі-паны|Перш душылі паны…]]") ды паэтычныя творы народна-песеннага складу ("[[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-да-жніва|Да жніва]]", "Па жніве"). Ён стаў адным з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры (вершы "[[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-рыбак|Рыбак]]", "[[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-каток|Каток]]"). Цікавы ўзор філасофскай лірыкі – элегія "[[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-сцямнела-на-дворы-і-ціха-|Сцямнела на дворы, і ціха кругом…]]":\\ Адам Гурыновіч таксама сур’ёзна цікавіўся вуснай народнай творчасцю, рабіў фальклорна-этнаграфічныя запісы ў ваколіцах свайго роднага Крыстынопаля. У 1992 г. у часопісе "Спадчына" быў упершыню апублікаваны выкананы Гурыновічам пераклад вядомай кароткай навелы Элізы Ажэшкі "З часоў голаду", з якой у 1866 г. пачаўся яе творчы шлях.\\ \\ Крыніца: Баршчэўскі Л.П., Васючэнка П.В., Тычына М.А. Словы ў часе. Літаратура ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння. Санкт-Пецярбург, 2014\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-дзякуй-табе-браце-бурачок]] * [[постаці/адам-гурыновіч]] * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-што-ты-спіш-мужычок]] * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-лірыка]] * [[творы/адам-гурыновіч/творчасць-адама-гурыновіча]]